Там жа зьняволеная старшыня Саюзу палякаў Беларусі Анжаліка Борыс, нагадвае Польскае радыё.
Анджэй Пісальнік, галоўны рэдактар парталу СПБ Znadniemna. pl, паведаміў, што пікеты салідарнасьці з Пачобутам і Борыс прайшлі ў Варшаве, Беластоку і Сопаце:
«Чальцы Саюзу палякаў Беларусі, якія цяпер знаходзяцца ў Польшчы, выходзяць на вуліцы, каб нагадаць мінакам і СМІ пра чацьвёрты месяц зьняволеньня Анжалікі Борыс і Анджэя Пачобута, пра тое, што палякаў у Беларусі дагэтуль перасьледуюць».
У Сопаце да пікету далучыліся эўрадэпутатка Гэнрыка Кшывонас-Стыхарска і сэнатар Богдан Барусэвіч.
У Беларусі Анджэя Пачобута і Анжаліку Борыс вінавацяць у «распальваньні нацыянальнай варожасьці», за што ім пагражае да 12 гадоў пазбаўленьня волі. Ідзецца пра ўшанаваньне памяці салдатаў польскай Арміі Краёвай і іншых людзей, якія ваявалі за незалежную Польшчу ў шэрагах антыкамуністычнага падпольля пасьля Другой сусьветнай вайны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як быцццам вярнулася ў часы васьмідзесяцігадовай даўніны. Што піша на волю Анжаліка Борыс