Сваю ацэнку падзеям, якія адбываюцца ў краіне, Джулі Фішэр дала ў Twitter з нагоды гадавіны вымушанай эміграцыі аднаго з прэтэндэнтаў на пасаду прэзыдэнта, колішняга кіраўніка Парку высокіх тэхналёгій Валерыя Цапкалы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Генпракуратура Латвіі адмовіла ўладам Беларусі ў выдачы Валера Цапкалы«Год таму прэтэндэнт на прэзыдэнцкую пасаду Валеры Цапкала быў вымушаны бегчы з Беларусі. З-за мяжы ён і тысячы ягоных суграмадзянаў працягваюць барацьбу за тое, каб іх галасы былі пачутыя. Хоць многія з найлепшых застаюцца ў выгнаньні або за кратамі, крызіс толькі паглыбляецца, а ізаляцыя толькі ўзмацняецца», — цытуе Джулі Фішэр агенцтва БелаПАН.
Валеры Цапкала, якому Цэнтравыбаркам адмовіў у рэгістрацыі кандыдатам у прэзыдэнты праз недастатковую колькасьць сабраных у яго падтрымку подпісаў (здаў 158 682, прызнана сапраўднымі 78 224 пры парозе 100 000), пакінуў краіну разам зь дзецьмі летась 24 ліпеня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Амбасадарка ЗША адрэагавала на масавае закрыцьцё няўрадавых арганізацый у БеларусіЗа месяц да таго, 18 чэрвеня 2020-га, быў арыштаваны яшчэ адзін прэтэндэнт на пасаду кіраўніка дзяржавы Віктар Бабарыка, якога нядаўна пакаралі 14 гадамі пазбаўленьня волі.
Яшч. раней, 29 траўня мінулага году, за краты быў адпраўлены ўдзельнік прэзыдэнцкай гонкі, блогер Сяргей Ціханоўскі. Суд над ім яшчэ працягваецца.