У сваю чаргу кіраўніцтва Літвы запэўнівае, што гатовае да любога павароту з боку «неадэкватнага Лукашэнкі». Там не выключаюць, што ў выпадку зьяўленьня узброеных нелегалаў будуць прыцягнутыя атрады хуткага рэагаваньня, абараняць краіну гатовая і армія.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускія памежнікі заявілі, што літоўцы катуюць уцекачоў і вяртаюць іх у Беларусь. Літоўцы адказаліЛукашэнка раней папярэдзіў, што неўзабаве жанчын зь дзецьмі зьменяць «узброеныя мусульмане», якія пачнуць помсьціць за стаўленьне да супляменьнікаў, піша інфармацыйны рэсурс Delfi.
«Сабралі 26 чалавек, у асноўным жанчын і дзяцей, адабралі дакумэнты, парвалі ў іх на вачах, адвялі да мяжы зь Беларусьсю, паставілі ў шэраг як фашысты і прымусілі бегчы, страляючы ў іх над галовамі», — заявіў Лукашэнка падчас адной з нарадаў.
Літоўскія памежнікі назвалі такія абвінавачваньні абсурдам і ня схільныя сур’ёзна ўспрымаць пагрозы Лукашэнкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Самі будзеце іх есьці і лавіць». Як разьвіваўся мігранцкі крызіс на мяжы Літвы зь Беларусьсю«Мы ацэньваем з пункту гледжаньня здаровага сэнсу. А на словы такога неадэкватнага чалавека ня хочацца нават рэагаваць», — сказаў намесьнік кіраўніка Служба аховы дзяржаўнай мяжы Відас Мачайціс.
У сваю чаргу старшыня парлямэнцкага камітэту Сэйму ў нацыянальнай бясьпецы і абароне Лаўрынас Кашчунас адзначыў, што калі ў словах Лукашэнкі ёсьць хоць кропля праўды, то гэтых людзей могуць узброіць толькі ў Беларусі. Па яго словах, Літва гатовая да рознага роду правакацый.
«У памежнікаў ёсьць спэцаддзел. Існуюць іншыя структуры МУС, Служба грамадзкай бясьпекі. Яны гатовыя дзейнічаць на выпадак правакацый. Калі гэтага будзе мала, у Літвы ёсьць армія», — дадаў Лаўрынас Кашчунас.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністар замежных спраў Літвы: Беларусь выкарыстоўвае нелегальных мігрантаў як зброюМіністар замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбэргіс лічыць паводзіны Менска адным з элемэнтаў шантажу, каб пазьбегнуць новых эўрапейскіх санкцый.