На жанчыну паскардзіўся ахоўнік РАУСу, якому не спадабаліся яе словы ў судзе, піша «Наша ніва».
2,5 месяцы таму Алену Гнаўк асудзілі да 2 гадоў «хатняй хіміі» ў «карагоднай справе».
У пастанове новай справы паводле ч. 1 арт. 368 КК адзначаецца, што яна ў зале «Дома правасудзьдзя» выказалася фразай, якая «зьмяшчае нэгатыўную ацэнку і зьяўляецца абразьлівай» у адносінах Лукашэнкі, чым нібыта «публічна абразіла яго».
Як лічыць сама Алена, на разглядзе «справы карагодаў», дзе яна выступала ў якасьці абвінавачанай, яна проста некарэктна выказалася пра Лукашэнку, але абразаў не было.
Цяпер жанчыне пагражае да 4 гадоў зьняволеньня.
26 ліпеня Алену Гнаўк зноў выклікаюць у Сьледчы камітэт Берасьця. Справу Гнаўк вядзе сьледчы Мілеўскі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Застаецца нязломнай». Палітзьняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк 200 дзён за кратаміШто за «карагодная справа»?
13 верасьня 2020 году падчас акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі выбараў сотні берасьцейцаў выйшлі на скрыжаваньне праспэкту Машэрава і бульвару Касманаўтаў, дзе зладзілі карагод. Паводле абвінавачаньня, людзі «дзейнічалі ў групе зь іншымі асобамі, якія на праезнай частцы гучна крычалі, сьвісталі, выгуквалі лёзунгі, пляскалі ў ладкі, наўмысна бралі актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, перашкаджалі працы транспарту, прадпрыемстваў і арганізацыяў».
Беларускія сілавікі ўжылі супраць жыхароў Берасьця вадамёт — разагналі карагод.
Усяго ў крымінальнай справе праходзілі ці праходзяць падазраванымі сама меней 56 чалавек, многія ўжо атрымалі турэмныя тэрміны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Журналіста «Першага рэгіёну» Гардзіевіча напярэдадні прысуду за абразу Лукашэнкі шпіталізавалі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суды і выракі 23 ліпеня: «хімія» за абразу Лукашэнкі, «хатняя хімія» за абразу Чамаданавай