«Як і Касьцюшка, беларусы клапоцяцца аб свабодзе будучага пакаленьня і пішуць гісторыю. Я ўпэўнена, што гэта будзе гісторыя пра тое, як жаданьне свабоды перамагло рэжым», — заявіла Ціханоўская.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская сустрэлася ў Белым доме з дарадцам прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы СалівэнамРазам з амбасадаркай Украіны ў ЗША Аксанай Маркаравай Сьвятлана Ціханоўская ўсклала кветкі і да мэмарыялу ахвяр Галадамору:
«Гэта адзін з самых барбарскіх актаў ХХ стагодзьдзя, і ён нагадвае нам пра тую цану, якую мы заплацілі за камунізм. Галадамор закрануў і нашу нацыю: ад 100 да 500 тысяч беларусаў загінулі», — сказала яна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася зь дзяржаўным сакратаром ЗША Энтані БлінкенамЦіханоўская таксама ўсклала кветкі да мэмарыялу ахвяр камунізму.
«Гэты рэжым — часткова спадчына камунізму. Калі беларусы выйшлі пратэставаць супраць скрадзенага шанцу вырвацца на волю, рэжым разьвязаў рэпрэсіі. Нягледзячы на гэта, беларусы змагаюцца. Любоў да свабоды акажацца мацнейшай за турму, сьцены якой абавязкова абрынуцца», — заявіла яна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Амэрыканскія палітыкі заклікалі Эўразьвяз, ЗША і Канаду стварыць адзіны фронт для абароны сувэрэнітэту Беларусі