Яго абвінавацілі ў тым, што 25 траўня ён нібыта падрыхтаваў артыкул пра вынікі суду над палітвязьнямі Паўлам Севярынцам, Максімам Вінярскім, Ірынай Шчаснай, Зьмітром Казловым і іншымі для Радыё Свабода, чым парушыў артыкул 23.5 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал MAYDAY.
На судзе Асіпцоў растлумачыў, чаму ён невінаваты. Ён паказаў афіцыйныя дакумэнты, згодна зь якімі ён зьяўляўся на той момант карэспандэнтам інфармацыйнай кампаніі БелаПАН, і зьвярнуў увагу судзьдзі на тое, што яго матэрыял быў першапачаткова апублікаваны на сайце інфармагенцтва.
Да матэрыялаў справы раздрукоўку арыгінальнага артыкулу не далучылі, а судзьдзя Ленінскага раёну Магілёва Аксана Ратнікава прызнала журналіста вінаватым і прысудзіла яму 25 базавых велічынь штрафу, гэта 725 рублёў.
У ходзе пасяджэньня Асіпцоў заявіў, што часова прыпыняе сваю журналісцкую дзейнасьць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гомельскія ўлады хочуць ліквідаваць установу, якой належыць сайт «Сильные новости» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суд аштрафаваў журналіста «Настоящего времени» Рамана Васюковіча за працу без акрэдытацыі