Адпаведны пазоў міністэрства знаходзіцца ўжо ў Вярхоўным судзе. Падстава для ліквідацыі — «паўторныя парушэньні заканадаўства», паведамляюць «Вясна» і Эўрарадыё.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Права да гэтага ня мае дачыненьня»,— старшыня БАЖ пра новы крок уладаў для разгрому Tut.byЯк паведаміў БелаПАН намесьнік старшыні БАЖ Барыс Гарэцкі, арганізацыя мае намер «да канца змагацца» за свой афіцыйны статус. «Відавочна, што гэта брутальная расправа над арганізацыяй», – заявіў ён.
Паводле словаў Гарэцкага, Мін’юст не паведаміў БАЖ афіцыйна аб намеры ліквідаваць арганізацыю. Таксама ён падкрэсьліў, што офіс БАЖ усё яшчэ апячатаны і арганізацыя ня можа ліквідаваць парушэньні, паколькі ў яе няма доступу нават да статутных дакумэнтаў і друку, пра што БАЖ праінфармаваў Мін’юст.
БАЖ — грамадзкае аб’яднаньне журналістаў Беларусі, якое дзейнічае з восені 1995 году. Асноўныя мэты дзейнасьці: абарона правоў журналістаў і прынцыпаў свабоднай і прафэсійнай журналістыкі. Старшыня БАЖу — Андрэй Бастунец.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ператрусы і абарона зьняволеных калег. 10 фактаў пра Беларускую асацыяцыю журналістаў за мінулы год