Арышты і ператрусы 21 ліпеня: сілавікі прыйшлі на вуліцу Дзяржынскага ў Менску

Мікрааўтобус сілавікоў побач з офісам рэдакцыі «Наша ніва» падчас ператрусу. Менск, 8 ліпеня 2021

У Беларусі працягваецца перасьлед за выказваньне грамадзянскай пазыцыі, штодзённа адбываюцца арышты людзей і ператрусы ў іхных дамах. Свабода сочыць за падзеямі.

Пра ператрусы ў жыхароў Менску, якія жывуць на праспэкце Дзяржынскага, 119, паведамілі падпісанты тэлеграм-каналу «Белсат». Ператрусы там пачаліся 21 ліпеня а 7-й гадзіне раніцы.

Тэлеграм-канал «Мотолько помоги» піша, што сілавікі прыйшлі ў 7-мы пад'езд дома нумар 119.

Учора ў «Цэнтры экалягічных рашэньняў» сілавікі правялі ператрус па справе аб грубым парушэньні парадку і масавых беспарадках.

Ператрус санкцыянавала менская пракуратура, з офіса канфіскавалі тэхніку, паведамляе @mediazona_by.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Арышты і ператрусы 20 ліпеня: Актывісту Вінаградаву дадалі новыя 30 сутак пасля 15 дзён арышту