На гэта зьвярнуў увагу тэлеканал «Белсат». Паводле «Белсату», паўтор відэашэрагу з розным перакладам на расейскую мову адбыўся прыблізна праз хвіліну.
У панядзелак Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі паведаміў, што 18 і 19 ліпеня памежнікі затрымалі 25 чалавек, якія нібыта заявілі, што іх сілай выгналі зь літоўскага лягеру для ўцекачоў у Беларусь.
Паводле беларускіх памежнікаў, мігранты расказалі, што ў Літве іх быццам прымушалі даваць паказаньні аб подкупе беларускіх памежнікаў за дапамогу ў парушэньні мяжы. Пры гэтым затрыманых, як сьцьвярджае ДПК, не кармілі, не давалі піць, а «гутарка» суправаджалася ўдарамі тэлескапічнай дубінкай, пра што сьведчаць раны і сінякі на розных частках цела мігрантаў.
«Адразу пасьля допыту, як растлумачылі іракцы, праваахоўнікі прывезьлі іх да дзяржаўнай мяжы і пад пагрозай прымяненьня зброі прымусілі ісьці на тэрыторыю Беларусі». — гаворыцца ў паведамленьні на сайце Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі.
Радыё Свабода зьвярнулася ў Літоўскую памежную службу з просьбай пракамэнтаваць інфармацыю ад беларускіх памежнікаў.
«Мы не камэнтуем фэйкавых навінаў», — гаворыцца ў адказе прэс-службы Дзяржаўнай памежнай службы Літоўскай Рэспублікі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Самі будзеце іх есьці і лавіць». Як разьвіваўся мігранцкі крызіс на мяжы Літвы зь БеларусьсюПаводле апошніх зьвестак, на беларускай мяжы літоўскія памежнікі ад пачатку году затрымалі 2096 нелегальных мігрантаў. Гэта ў 26 разоў больш, чым у 2020 годзе. Літва абвінавачвае афіцыйны Менск у датычнасьці да арганізацыі патоку мігрантаў зь Беларусі. Парлямэнт Літвы на мінулым тыдні прыняў рэзалюцыю, якою прызнаў узрослую міграцыю празь Беларусь «гібрыднай агрэсіяй».