Гэта ня тычыцца СІЗА і вязьняў, якія чакаюць разгляду апэляцыі. У калёнію — толькі з дазволу турэмнай адміністрацыі.
Згодна са зьмяненьнямі ў Крымінальна-выканаўчым кодэксе (частка 4 артыкулу 85), асуджаныя цяпер змогуць атрымліваць грашовыя пераводы не ад сваякоў толькі з дазволу адміністрацыі папраўчай установы, піша «Наша ніва». Гэта тычыцца калёній: чалавеку, які знаходзіцца, напрыклад, у СІЗА да суду ці чакае разгляду скаргі, усё яшчэ могуць накіроўваць і бандэролі, і пераводы ўсе ахвотныя.
Гэтыя зьмены набылі моц у чэрвені, але яшчэ да гэтага некалькі чалавек, якія лістуюцца з палітвязьнямі, паведамлялі, што асуджаных загадзя папярэдзілі: неўзабаве ў вас забяруць «лішнія» грошы і падтрымку ад «чужых» людзей.
Адпраўленыя пасьля ўступленьня зьменаў у сілу пераводы вяртаюцца назад людзям, якія іх дасылалі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Шпагат і абдымкі, казлы і смоўжыкі. Што малююць у турмах беларускія вязьні ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Скаргаў ад асуджаных не паступала». Камісія праінспэктавала калёнію, дзе памёр Вітольд Ашурак