Сусьветная арганізацыя аховы здароўя папярэджвае, што сьвет усё больш аддаляецца ад завяршэньня пандэміі COVID-19.
Адступленьне выкліканае такімі фактарамі, як зьяўленьне новых варыянтаў вірусу, зьмешваньне сацыяльных груп, невыкананьне захадаў прафіляктыкі і недахоп вакцын.
За апошні тыдзень колькасьць новых выпадкаў захворваньня ў сьвеце павялічылася на 11,5%, а колькасьць сьмяротных выпадкаў вырасла на 1%.
«Сытуацыя становіцца ўсё больш і больш складанай, і мы ўсё больш аддаляемся ад завяршэньня гэтай пандэміі, чым трэба было б на гэты момант», — сказала эпідэміёляг і тэхнічная кіраўніца САЗ па COVID-19 Марыя Ван Керкховэ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аптэчка. 90 адказаў пра каранавірус ад Сусьветнай арганізацыі здароўя, мэдычных аўтарытэтаў і з найлепшай практыкіІмклівы рост захворваньня выклікае ўзрушэньні на фондавым рынку
- Асьцярогі, што ўспышкі захворваньня могуць падарваць аднаўленьне эканомікі, прывялі да падзеньня індэксу Доў — Джонза больш як на 2% у панядзелак.
- Азіяцкія рынкі закрыліся ў мінусе. Найбольшае зьніжэньне паказаў ганконскі індэкс Hang Seng, зваліўшыся больш чым на 1,8%. Эўрапейскія рынкі ўпалі яшчэ мацней: нямецкі DAX і францускі CAC40 упалі больш як на 2,5%.
- Прамысловы індэкс Доў — Джонза (Dow Jones Industrial Average) зьнізіўся больш чым на 750 пунктаў.
- Кампаніі, чыё становішча зьвязана з аднаўленьнем, моцна пацярпелі ў пачатку таргоў. Акцыі круізнай кампаніі Carnival Cruises, авіякампаній American Airlines і United Airlines упалі больш як на 7 адсоткаў.
- Цэны на нафту таксама ўпалі. Нафта маркі Brent, міжнародны эталён, патаньнела больш чым на 4,7% і таргавалася па цане 70,10 даляра за барэль. Нафта маркі West Texas Intermediate, эталён амэрыканскай нафты, патаньнела больш чым на 5%, да 68,09 даляра.
Выступаючы з прамовай аб стане амэрыканскай эканомікі, прэзыдэнт Джо Байдэн заявіў, што яе аднаўленьне залежыць ад таго, ці атрымаецца ўзяць пандэмію пад кантроль.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі выявілі «індыйскі» штам COVID-19