Пра тое, што яе сваяк у так званай «амэрыканцы», паведаміла грамадзянская актывістка Тацяна Вадалаская. Спачатку ў адстаўных вайскоўцаў адабралі званьні, а цяпер прыйшлі і па іх саміх.
«Памятаеце зварот афіцэраў запасу? Насамрэч такіх запісаў было два. Дык вось адзін з хлопцаў, Сяргей Шпак, муж маёй сястры. Я ганаруся яго мужнасьцю! У пятніцу ў кватэру прышлі зь ператрусам, а потым паклікалі „пагаварыць“, і ён зьнік. Сёньня даведаліся, што трымаюць у „амэрыканцы“. Абвінавачаньня пакуль няма», — напісала Тацяна Вадалаская на сваёй старонцы ў Facebook.
Выслуга Сяргея Шпака ва Ўзброеных сілах — 28 гадоў. У яго чацьвёра дзяцей, двое непаўналетнія.
Іншы ўдзельнік відэазвароту, маёр запасу Андрэй Дзечка, таксама ў СІЗА КДБ. Гэта Свабодзе пацьвердзілі ягоныя сваякі. Затрымалі Андрэя Дзечку яшчэ ў першай дэкадзе ліпеня.
Увечары 19 ліпеня тэлеграм-канал peleng97 паведаміў, што Андрэя Дзечку адпусьцілі. Як стала вядома «Вясьне», Андрэя Дзечку вызвалілі 17 ліпеня — ён прабыў у зняволенні 10 дзён. Ён у статусе падазраванага, але невядома па якім артыкуле.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жонка асуджанага за «здраду» капітана расказала, як яго судзілі за інфармацыю пра ўдзел войска ў разгоне пратэстаў