«Хочацца спадзявацца, што гэта ўсё ж, хаця і раптоўная, але камандзіроўка, што гэта ўсё скончыцца і можна будзе вярнуцца ў Беларусь. Дзякуй усім, хто дапамагаў», — напісала Алена Макоўская.
Жанчына таксама выбачылася перад жыхарамі свайго дома за тое, што іх «маленькі двор апынуўся раптоўна пад пільным кантролем».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністэрства юстыцыі праводзіць маштабную праверку ТБМ і яшчэ 9 арганізацый«Ня думала, што давядзецца так зрабіць... Але давялося... Беларусь мая родная, чакай мяне! Я вярнуся. Дзякуй вялікі ўсім добрым людзям», — напісала Ніна Шыдлоўская.
14 ліпеня ў офісе «Бацькаўшчыны» адбыўся ператрус. Кіраўніца ЗБС Алена Макоўская і старшыня Рады Ніна Шыдлоўская — пад падпіскай аб невыдаваньні.
Міжнароднае грамадзкае аб’яднаньне ЗБС «Бацькаўшчына» дзейнічае з 1990 году, аб’ядноўвае арганізацыі беларускай дыяспары больш як з 20 краін сьвету. Мэтай — кансалідацыя беларусаў у краіне і за яе межамі на глебе павагі да гісторыі, культуры і мовы; аказаньне дапамогі беларусам іншых краін у абароне іх правоў як нацыянальнай меншасьці; заахвочваньне навуковых дасьледаваньняў у беларусазнаўстве, дасьледаваньне культурных сувязяў беларусаў зь іншымі народамі.