Паводле справаздачы, у першай палове гэтага году краіны ЭЗ, а таксама Нарвэгія і Швайцарыя атрымалі агулам 194 808 заяваў аб наданьні прытулку. У Нямеччыне была зарэгістраваная 47 231 заява. Удакладняецца, што 36% шукальнікаў прытулку прыбылі з Сырыі, 18% — афганцы і 6,6% — іракцы.
Паводле зьвестак Welt am Sonntag, на другім месцы — Францыя (32 212), за ёй ідуць Гішпанія (25 823) і Італія (20 620). Сьпіс замыкаюць Вугоршчына (19), Эстонія (30) і Латвія (58).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За апошнія чатыры гады 57 тысяч мігрантаў загінулі альбо зьніклі бязь вестакРаней міністар унутраных справаў Нямеччыны Горст Зээгофэр выказаў занепакоенасьць цяперашняй сытуацыяй, бо ўсё больш мігрантаў прыбывае ў краіну так званым балканскім маршрутам. Разам з тым ён адзначыў, што раней нямецкае насельніцтва талерантна ставілася да разьмяшчэньня ўцекачоў на тэрыторыі Фэдэратыўнай Рэспублікі Нямеччыны. Але тады трэба было прыняць толькі 200 тысяч чалавек за год. Калі іх колькасьць значна ўзрасла, краіна, паводле сміністра, сутыкнулася з сацыяльнымі і палітычнымі праблемамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Уцекачы і злачыннасьць у Нямеччыне: вынікі дасьледаваньняКіраўнік МУС таксама ўдакладніў, што летась у Нямеччыне папрасілі прытулку больш за 102,5 тысячы мігрантаў.