18 ліпеня Аргкамітэт Алімпійскіх гульняў у Токіё абвясьціў пра станоўчыя вынікі тэстаў на COVID-19 у яшчэ дзесяці чалавек, якія маюць дачыненьне да спаборніцтваў.
Каранавірус выявілі ў трох спартоўцаў, двое зь якіх жывуць на тэрыторыі Алімпійскай вёскі. Станоўчыя вынікі тэстаў таксама выявіліся ў шасьці работнікаў, якія ўдзельнічаюць у арганізацыі гульняў, і ў аднаго журналіста.
Усяго з пачатку ліпеня каранавірус пацьвердзілі ўжо ў 55 чалавек, зьвязаных з правядзеньнем Алімпійскіх гульняў. 17 ліпеня стала вядома пра першага хворага ў Алімпійскай вёсцы — яго ізалявалі на 14 дзён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Атлеты пратэсту. Хто зь іх паедзе на Алімпіяду ў ТокіёЗначная частка японскай публікі настроена супраць правядзеньня Алімпіяды. Пэтыцыю супраць правядзеньня Гульняў падпісалі 450 тысяч жыхароў Японіі.
Алімпіяда ў Токіё мела прайсьці летам 2020 году, але з прычыны пандэміі каранавірусу яе перанесьлі на 2021 год. Адкрыцьцё Алімпійскіх гульняў адбудзецца 23 ліпеня.