Праграма візыту пачнецца ў нядзелю 18 ліпеня ў Вашынгтоне з сустрэчы зь беларусамі дыяспары, якая пачнецца а 14-й гадзіне мясцовага часу на Freedom Plaza.
На пачатак тыдня заплянаваныя сустрэчы на высокім узроўні ў Дзяржаўным дэпартамэнце (панядзелак, 19 ліпеня) і Белым доме (аўторак, 20 ліпеня).
Ціханоўская запрошаная на ўрачыстае адкрыцьцё двухпартыйнага беларускага кокусу «Сябры Беларусі» у Кангрэсе ЗША — групы амэрыканскіх кангрэсмэнаў, якія будуць працаваць выключна па тэме Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Сябры Беларусі» ў Палаце прадстаўнікоў заклікалі Байдэна сустрэцца зь ЦіханоўскайАпрача гэтага Сьвятлана Ціханоўская сустрэнецца з сэнатарамі-членамі Палаты прадстаўнікоў ЗША ад Дэмакратычнай і Рэспубліканскай партыяў.
Плянуецца таксама сустрэча з Самантай Паўэр, кіраўніцай USAID — амэрыканскага агенцтва міжнароднай дапамогі. Ціханоўская дасьць інтэрвію вядучым сусьветным СМІ: CNN, MSNBC, Foreign Policy, National Interest, Voice of America і правядзе сустрэчу з рэдакцыяй Washington Post.
Праграма візыту Ціханоўскай на другую палову тыдня будзе апублікаваная пазьней.
Кангрэсмэны двухпартыйнага беларускага кокусу зьвярнуліся да прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна з просьбай асабіста сустрэцца зь Сьвятланай Ціханоўскай. Гэтая самая прапанова была выказаная 16 ліпеня ў рэдакцыйным артыкуле газэты Wahington Post.