Пра гэта паведамляе расейская газэта «Коммерсант» са спасылкай на інфармаваныя крыніцы, адзначаючы, што прапанова прагучала падчас перамоваў Пуціна з Байдэнам у Жэнэве 16 чэрвеня.
Канкрэтнага адказу з амэрыканскага боку на гэтую прапанову пакуль не было. У Крамлі просьбу «Коммерсанта» пракамэнтаваць гэтыя паведамленьні пакуль не задаволілі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пра што здолелі дамовіцца Байдэн і Пуцін? Камэнтуе прафэсар з ЗШАБаевікі «Талібану» працягваюць займаць штораз большую аўганскую тэрыторыю пасьля пачатку вываду амэрыканскіх вайскоўцаў з краіны, дзе апошнія 20 гадоў працягваецца ваенны канфлікт, адзначае «Голас Амэрыкі», дадаючы, што гэта зьяўляецца пагрозай для бясьпекі Расейскай Фэдэрацыі. Гэтак шырокі жэст з боку Пуціна, лічыць «Голас Амэрыкі», сам па сабе зьяўляецца выключнай падзеяй, улічваючы пахаладаньне адносін паміж Вашынгтонам і Масквой.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Зблізіць пазыцыі па Беларусі немагчыма», — прэс-сакратар Пуціна пракамэнтаваў яго перамовы з Байдэнам