«Сьвет быў натхнёны беларускім народам — у тым ліку лідэрам беларускай апазыцыі Сьвятланай Ціханоўскай — якая працягвае адважна патрабаваць значнага голасу ў будучыні сваёй краіны ва ўмовах жорсткіх рэпрэсій», — сказаў цытаваны AFP чыноўнік.
Візыт Ціханоўскай у ЗША пачынаецца 18 ліпеня. Мэта паездкі, як раней паведамляла яе прэс-служба, пошук шляхоў вырашэньня крызісу ў Беларусі і дапамогі беларусам.
«Высокапастаўленыя чыноўнікі Белага дома з нецярпеньнем чакаюць сустрэчы са спадарыняй Ціханоўскай на наступным тыдні, калі яна будзе ў Вашынгтоне», — сказаў чыноўнік, дадаўшы, што ЗША падтрымліваюць і народ Беларусі і будуць працягваць падтрымліваць іх дэмакратычныя памкненьні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаго чакаць ад візыту Ціханоўскай у ЗША і чаму ён важныУ офісе Ціханоўскай заявілі, што яе каманда кантактавала наконт візыту зь Дзярждэпартамэнтам ЗША і амбасадаркай ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр, якая не змагла заняць сваю пасаду ў Менску, бо ўрад Беларусі адмовіў ёй у візе.
Графік Сьвятланы Ціханоўскай яшчэ ўдакладняецца, але яе прэс-служба заявіла, што яна плянуе сустрэцца з палітыкамі, экспэртамі і беларускай дыяспарай у ЗША.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зь ператрусамі прыйшлі да журналістаў, зьвязаных з Радыё Свабода і тэлеканалам «Белсат». Ёсьць затрыманыя