Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Нашай Нівы».
«Такім чынам, восьмы дзень нашы калегі знаходзяцца ў тым самым адзеньні, у якім іх затрымалі, нягледзячы на невыносную сьпёку, якая стаіць гэтымі днямі, — адзначае «Наша Ніва». — У іх няма ні зьменнай бялізны, ні элемэнтарных сродкаў гігіены, ні дадатковай ежы і пітва. Куды падзеліся перадачы, якія сваякі куплялі за свае грошы і перадавалі, невядома. Гуманітарныя наборы, якія на Акрэсціна перадае „Чырвоны крыж“, затрыманым таксама не даюць. Людзі ў ізалятары сьпяць на падлозе або на шконках безь бялізны і матрацаў. Усё гэта зьяўляецца грубым парушэньнем закону і ўнутраных правілаў ІЧУ».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Герояў публікацый «Нашай нівы» схіляюць заявіць, што журналісты ім плацілі. Рэдакцыя абвяргае8 ліпеня былі затрыманыя галоўны рэдактар «Нашай Нівы» Ягор Марціновіч, галоўны рэдактар «Нашай гісторыі» Андрэй Дынько, кіраўнік аддзелу рэклямы і маркетынгу Андрэй Скурко, галоўны бухгальтар Вольга Раковіч. Усе яны праходзяць падазраванымі паводле ч.1 арт. 342 КК (падрыхтоўка ці арганізацыя дзеяньняў, што груба парушылі грамадзкі парадак, або ўдзел у іх).
Тэлеграм-канал падкрэсьлівае, што ў Скурко — цукровы дыябэт, Раковіч менш за месяц таму перанесла складаную апэрацыю, за час, што яна на Акрэсьціна, стан яе здароўя пагоршыўся.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дынько з Акрэсьціна: Прасторы для працы грамадзка-палітычных СМІ ў Беларусі не засталося