Аплаціць паслугу можна з любой кропкі сьвету проста на сайце.
Некамэрцыйны сэрвіс Pasluga.com — онлайн-плтформа для пошуку, замовы і разьмяшчэньня паслуг, створаная беларусамі для беларусаў.
Як паведамляюць ствальнікі сайту, асноўная мэта сэрвісу — даць магчымасьць беларусам, якія жывуць унутры краіны, знайсьці сабе працу і атрымліваць за яе годную аплату, а таксама дапамагчы беларускай дыяспары, якая часта сутыкаецца з цяжкасьцямі пошуку, замовы і аплаты паслуг унутры Беларусі.
Аплаціць паслугу можна з любой кропкі сьвету проста на сайце. Ёсьць магчымасьць супрацоўнічаць з беларусамі з ЗША, Эўропы, Ізраіля і іншых краін.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Больш за 4 тысячы пацыентаў за тры тыдні». Як працуе сэрвіс «Тэлемэдыцына», які дае працу рэпрэсаваным лекарам