Расейскі музыка і актор Пётар Мамонаў памёр ад каранавірусу

Пётар Мамонаў

Расейскі рок-музыка і актор Пётар Мамонаў 15 ліпеня памёр на 71-м годзе жыцьця. Прычынай сьмерці стала каранавірусная інфэкцыя. Мамонаў памёр у маскоўскай рэанімацыі.

У 1980-я гады Мамонаў быў лідэрам аднаго з найбольш наватарскіх рок-гуртоў у СССР — «Звуки Му». Потым ён зрабіў сольную музычную кар'еру, ставіў тэатральныя спэктаклі і здымаўся ў кіно.