Таксама ў той дзень адбыліся ператрусы ў Tut.by, Av.by, Tam.by, Rabota.by, шэраг ключавых супрацоўнікаў арыштавалі.
Аб разблякаваньні сваіх рахункаў IT-кампанія Hoster.by паінфармавала ў сацсетках.
«Пачынаем закрываць запазычанасьці па аплаце за абсталяваньне, ліцэнзіі, офіс і заробак супрацоўнікам, — гаворыцца ў паведамленьні — Мы перажылі 52 дні фінансавага бязладзьдзя і ня выпусьцілі ніводнага сэрвэра. Гэты час даказаў, што ў нас найлепшыя кліенты, партнэры і супрацоўнікі. На жаль, пакуль ня можам перажыць гэтую радасьць асабіста зь Сяргеем Павалішавым. Але ён вельмі прасіў, каб яму не было сорамна за нас. Таму мы абяцалі рабіць найлепшы ў краіне хостынг, нягледзячы ні на што».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што расказаў дырэктар Hoster.by, да якога сілавікі прыйшлі зь ператрусам, пра магчымасьць блякаваньня інтэрнэтуУ Hoster.by адзначаюць, што кампанія працягвае працаваць і выконваць свае абавязаньні перад кліентамі і партнэрамі.
«Нам удалося ўсталяваць новыя маршрутызатары ў дата-цэнтрах, працягваць паляпшаць інфраструктуру: мы зрабілі магутную плятформу абароненага хостынгу для захоўваньня пэрсанальных дадзеных і працы плацежных сыстэм. Працягваем паляпшаць асабісты кабінэт карыстальніка, а на сайце зьявілася шмат карысных разьдзелаў», — удакладнілі ў кампаніі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Tut.by — як ствараўся і чым важны найбуйнейшы беларускі парталУ сувязі з накладаньнем абмежаваньняў у Hoster.by не было магчымасьці рабіць некаторыя плацяжы — напрыклад, за ліцэнзіі на праграмнае забесьпячэньне. Аднак у сувязі з форсмажорнай сытуацыяй многія пастаўшчыкі далі свае паслугі ў растэрміноўку, а некаторыя ўвогуле дазволілі аплаціць іх на працягу 500 дзён.