Белы дом абвясьціў аб пачатку апэрацыі «Прытулак для саюзьнікаў», прызначанай для многіх з тых, хто чакае атрыманьня спэцыяльнай іміграцыйнай візы (SIV).
«Я не магу даць канкрэтных лічбаў з апэратыўных меркаваньняў і меркаваньняў бясьпекі, — заявіла журналістам прэс-сакратар Белага дому Джэн Псакі. — Але магу пацьвердзіць, што палёты з Аўганістану для тых, хто падаў заявы на спэцыяльную іміграцыйную візу і хто ўжо знаходзіцца ў чарзе, пачнуцца ў апошні тыдзень ліпеня і працягнуцца далей».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Байдэн: вайсковая місія ЗША ў Аўганістане завершыцца 31 жніўняАфіцыйныя асобы таксама захоўваюць маўчаньне аб пунктах прызначэньня эвакуацыйных рэйсаў, для якіх, як чакаецца, будуць выкарыстоўвацца цывільныя чартарныя самалёты.
Паступалі паведамленьні, што вядуцца перамовы з такімі краінамі Цэнтральнай Азіі, як Казахстан, Таджыкістан і Ўзбэкістан.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Turkmen.news: На мяжы Аўганістану і Туркмэністану чуваць страляніну, туркмэнскія вайскоўцы вывозяць свае сем’і