Масавыя ператрусы і затрыманьні; «Голос» заявіў пра 3 мільёны выбарнікаў за Ціханоўскую. Найважнейшае за 14 ліпеня

Петатрус у БАЖ у лютым 2021

Падзеі 14 ліпеня

Раніцай 14 ліпеня сілавікі прыйшлі зь ператрусам да праваабаронцаў і ў іншыя няўрадавыя арганізацыі. Вядома пра затрыманьне больш як дзясятка чалавек

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Адбыліся ператрусы ў офісах прынамсі 19 няўрадавых арганізацый. Больш за дзясятак пацьверджаных затрыманьняў па крымінальных справах. Сьпісы

Праваабарончы цэнтар «Вясна» выступіў з заявай у зьвязку з атакай сілавікоў на грамадзянскую супольнасьць Беларусі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вясна» адказала на ператрусы і затрыманьні: «Мы ня спынім сваёй праваабарончай дзейнасьці»

Паводле плятформы «Голос», Ціханоўская набрала мінімум 3 мільёны галасоў і перамагла ў першым туры выбараў 9 жніўня 2020 году

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Паводле плятформы «Голос», Ціханоўская перамагла ў першым туры выбараў 9 жніўня 2020 году

Праверка Міністэрства юстыцыі пачалася ў дачыненьні да грамадзкіх арганізацый: ТБМ, Беларускага ПЭН-Цэнтру, Беларускай асацыяцыі журналістаў, аб’яднаньняў «Экадом», «Зьвяно», руху «За свабоду», Згуртаваньня беларусаў сьвету, Цэнтру «Трэці сэктар», Саюзу беларускіх пісьменьнікаў

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністэрства юстыцыі праводзіць маштабную праверку ТБМ і яшчэ 9 арганізацый

За напад на канваіраў СІЗА суд пакараў 17-гадовага Мікіту Залатарова пазбаўленьнем волі на 1,5 года

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Падлетка з эпілепсіяй асудзілі на 1,5 года за «гвалт над міліцыянтамі». Раней ён атрымаў 5 гадоў за «масавыя беспарадкі»

У Беларусі працягваецца адток сродкаў з банкаўскіх укладаў — як рублёвых, так і валютных

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусы за паўгода зьнялі з укладаў звыш 620 мільёнаў даляраў

Кіроўнага партнэра адвакацкага бюро «Маслаў, Гашынскі і партнэры» Антона Гашынскага, які працаваў у беларускай адвакатуры з 2004 году, пазбавілі ліцэнзіі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Адваката Антона Гашынскага, які бараніў Шклярава, Аляксандрава і Сапегу, пазбавілі ліцэнзіі