«Людміла Чэкіна сьвяткуе свой 48-ы дзень нараджэньня за кратамі толькі таму, што Tut.by падаваў аб’ектыўныя навіны, заснаваныя на фактах», — гаворыцца ў заяве дыпляматычнай місіі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрыманых у справе Tut.by прызналі палітычнымі зьняволеныміЗ пэрсанальнай заявай выступіла і прызначаная амбасадаркай ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр. Яна пракамэнтавала масавыя ператрусы і рэпрэсіі ў дачыненьні да грамадзкіх аб’яднаньняў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Адбыліся ператрусы ў офісах прынамсі 19 няўрадавых арганізацый. Больш за дзясятак пацьверджаных затрыманьняў па крымінальных справах. Сьпісы«Бязьлітасная кампанія рэжыму Лукашэнкі па крыміналізацыі незалежных галасоў, праваабаронцаў і грамадзянскай супольнасьці зьяўляецца адхіленьнем у сучаснай Эўропе і прычынай міжнароднай ізаляцыі Беларусі», — адзначыла яна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Амбасадарка ЗША назвала рэпрэсіі ў Беларусі адхіленьнем для сучаснай Эўропы14 ліпеня па ўсёй Беларусі прайшла чарговая хваля ператрусаў, канфіскацый тэхнікі, затрыманьняў журналістаў, актывістаў і праваабаронцаў.
Пад рэпрэсіі падпалі блізу двух дзясяткаў арганізацый, сярод якіх Беларуская асацыяцыя журналістаў, Праваабарончы цэнтар «Вясна», Беларускі Хэльсынскі камітэт, Цэнтар прававой трансфармацыі Lawtrend, Офіс эўрапейскай экспэртызы і камунікацыі ды іншыя.