Кіроўнага партнэра адвакацкага бюро «Маслаў, Гашынскі і партнэры» Антона Гашынскага, які працаваў у беларускай адвакатуры з 2004 году, пазбавілі ліцэнзіі. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Нашай нівы».
Антон Гашынскі абараняў палітоляга Віталія Шклярава, журналіста Андрэя Аляксандрава, супрацоўнікаў IT-кампаніі PandaDoc, аўтара ютуб-каналу «Слуцк для жизни» Ўладзімера Няронскага, апошнім часам — затрыманую разам з Пратасевічам расейскую грамадзянку Соф’ю Сапегу, выкладчыцу БДІУР у «справе студэнтаў» Вольгу Філатчанкаву.
Раней Міністэрства юстыцыі паведаміла Антону Гашынскаму, што на паседжаньні Кваліфікацыйнай камісіі па пытаньнях адвакацкай дзейнасьці ў Беларусі 14 ліпеня разгледзяць пытаньне аб спыненьні дзеяньня спэцыяльнага рашэньня (ліцэнзіі) на права ажыцьцяўленьня адвакацкай дзейнасьці, выдадзенага Гашынскаму 25 чэрвеня 2004 года.
Прычына — «сыстэматычныя парушэньні патрабаваньняў і ўмоў ажыцьцяўленьня адвакацкай дзейнасьці, устаноўленых заканадаўствам».
Напярэдадні старшыня дысцыплінарнай камісіі БРКА Тацяна Ткачонак, у апублікаванай на сайце камісіі заяве, пракамэнтавала выключэньне 5 адвакатаў з прафэфійнай суполкі.
«Сваё стаўленьне да прымененых да іх дысцыплінарных спагнаньняў асобныя — ужо былыя — адвакаты выказвалі публічна, у тым ліку ў сацыяльных сетках і іншых інтэрнэт-рэсурсах. Іх камэнтары не адпавядалі рэчаіснасьці: скажалася пазыцыя дысцыплінарнай камісіі альбо сытуацыя падавалася неаб’ектыўна ў цэлым», — заявіла Тацьцяна Ткачонак.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Былая адвакатка Людміла Казак: «Свабода — гэта чыстае сумленьне і незапэцканыя рукі»За апошнія месяцы Міністэрства юстыцыі ўжо пазбавіла ліцэнзіі шэраг адвакатаў. Сярод іх абаронца Віктара Бабарыкі і Марыі Калеснікавай Аляксандар Пыльчанка і абаронца Калеснікавай Людміла Казак, адвакат Сяргей Зікрацкі, які бараніў журналістак «Белсату», Андрэй Барташэвіч і Алена Шынкарэвіч і іншыя.
Менская гарадзкая калегія адвакатаў выключыла са свайго складу абаронцу Віктара Бабарыкі Дзьмітрыя Лаеўскага.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мая праца ў Літве будзе зьвязаная зь Беларусьсю». Вядомы юрыст Сяргей Зікрацкі пакінуў краіну ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: З маці адваката Бабарыкі Лаеўскага ў БДУ не працягнулі кантракт. Раней звольнілі і ягонага бацьку ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Адваката Бабарыкі Дзьмітрыя Лаеўскага выключылі з калегіі адвакатаў.