Былая журналістка закрытага ўладамі парталу Tut.by была летась асуджаная на 6 месяцаў турмы. Яе абвінавацілі ў парушэньні мэдычнай тайны. Барысевіч апублікавала зьвесткі пра тое, што ў крыві забітага Рамана Бандарэнкі не было алькаголю. На тым, што Бандарэнка ў момант забойства быў п’яны, настойваў Аляксандар Лукашэнка.
Быўшы штатным карэспандэнтам Tut.by, Барысевіч асьвятляла судовыя працэсы і сацыяльныя праблемы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я заставалася ўнутрана свабодным чалавекам». Першае інтэрвію журналісткі Барысевіч пасьля паўгода ў турме. Відэа, фота«Узнагароджаньне Барысевіч прэміяй Камітэту абароны журналістаў дазваляе зьвярнуць увагу на цяжкае становішча журналістаў у Беларусі, якія адчуваюць беспрэцэдэнтныя рэпрэсіі», — гаворыцца на сайце арганізацыі.
Разам з Барысевіч ляўрэатамі Міжнароднай прэміі за свабоду прэсы сталі журналісты з Гватэмалы, Мазамбіку і М’янмы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Працаваць журналістам незалежнага СМІ раўназначна самагубству». Як выданьні перажываюць ціск уладаў