Паводле старшыні Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны Алены Анісім, 14 ліпеня ТБМ мусіць падаць арыгіналы дакумэнтаў, датычныя рэгістрацыі і дзейнасьці арганізацыі за апошнія тры гады.
«Складанасьць сытуацыі заключаецца ў тым, што ў арганізацыі, паводле базы зьвестак, звыш 6 тысяч сяброў, некалькі дзясяткаў зарэгістраваных структур. Падаць на кожную зьвесткі па юрыдычных адрасах..., — падкрэсьлівае Анісім — У дадатак бухгальтарскія дакумэнты, якія мы аніяк ня можам падаць з прычыны таго, што Раковіч Вольга (бухгалтарка «Нашай нівы». — РС), якая нам дапамагае з аплатай пасьля сьмерці нашага галоўнага бухгальтара, цяпер затрыманая разам з усімі дакумэнтамі».
Алена Анісім мяркуе, што грамадзянскую супольнасьць хочуць вывесьці за межы прававога поля.
«Але ТБМ ужо звыш 30 гадоў існуе і працуе. І мы будзем працаваць і далей у сваёй краіне. Дзеля Бацькаўшчыны, дзеля роднай беларускай мовы»,— зазначыла Анісім.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мін'юст праводзіць тэрміновую праверку дзейнасьці Саюзу беларускіх пісьменьнікаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністэрства юстыцыі пачало пазаплянавую праверку яшчэ дзьвюх арганізацый, Згуртаваньня беларусаў сьвету і «Трэцяга сэктару»