Ініцыятыва зь Нямеччыны AnStifter узнагародзіла Калесьнікаву за мужную барацьбу з аўтакратычным рэжымам Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе DW.
Марыя Калесьнікава жыла ў Штутгарце 12 гадоў. Калесьнікава — музыка, якая стала кіраўніцай штабу Віктара Бабарыкі і была арыштаваная. Яна ў зьняволеньні ўжо 10 месяцаў.
Папярэдняе сьледзтва ў крымінальнай справе Калесьнікавай завершана, пракуратура накіравала матэрыялы ў Вярхоўны суд для вызначэньня падсуднасьці. Калесьнікаву, а таксама юрыста Максіма Знака абвінавачваюць у стварэньні экстрэмісцкага фармаваньня, у закліках да дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы, і ў змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам. Ім пагражае да 12 гадоў пазбаўленьня волі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Адвакат ніколі ня бачыў яе сумнай». Сястра Марыі Калесьнікавай пра тое, што зь ёй цяпер у СІЗА. ВІДЭААфіцыйная цырымонія ўзнагароджаньня прэміяй у памеры 5000 эўра адбудзецца 19 сьнежня. Штутгарцкая прэмія міру прысуджаецца за асаблівыя заслугі ў дасягненьні міру, справядлівасьці і салідарнасьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Крымінальную справу Калесьнікавай і Знака перадалі ў Менскі абласны суд