Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на Міністэрства аховы здароўя Тайлянду.
Другую дозу AstraZeneca атрымаюць тыя, хто быў прышчэплены першай дозай Sinovac.
«Гэта робіцца для паляпшэньня абароны ад штаму „Дэльта“ і павышэньня імунітэту супраць хваробы», — заявіў журналістам міністар аховы здароўя Тайлянду.
Калі плян будзе рэалізаваны, гэта будзе першае спалучэньне кітайскай вакцыны з прэпаратам, распрацаваным на Захадзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі выявілі «індыйскі» штам COVID-19Мэдычныя работнікі, якія ўжо былі цалкам прышчэпленыя Sinovac, таксама атрымаюць трэцюю, павышальную дозу. Гэта можа быць альбо вакцына AstraZeneca, альбо вакцына мРНК, такая як Pfizer. Трэцяя доза будзе ўводзіцца праз 3–4 тыдні пасьля другой іньекцыі Sinovac.
Рашэньне прынялі ў Тайляндзе пасьля таго, як мясцовае Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што 618 мэдычных работнікаў з тых 677 348, што атрымалі дзьве дозы Sinovac, заразіліся COVID-19 з красавіка па ліпень. Адна мэдсястра памерла, яшчэ адзін мэдработнік у цяжкім стане.
- Канада дазваляе зьмешваць вакцыны AstraZeneca з Pfizer або Moderna.
- Нямеччына рэкамэндуе зьмешваць AstraZeneca зь любой мРНК («генэтычнай») вакцынай.
- У Беларусі прышчапляюць расейскай вакцынай Sputnik і вакцынамі кітайскай кампаніі Sinopharm, іх пакуль ня зьмешваюць.