Летась у жніўні Ўладзіслаў Кавалёў быў сярод першых падпісантаў ліста спартоўцаў за свабодныя выбары і супраць гвалту.
Неўзабаве пасьля гэтага спартоўца звольнілі з Рэспубліканскага цэнтру алімпійскай падрыхтоўкі. Пасьля ён адмовіўся выступаць у чэмпіянаце краіны на знак пратэсту супраць парушэньня сваіх канстытуцыйных правоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Адзіны беларускі шахматыст з топ-100 адмовіўся выступаць у чэмпіянаце краіныЯк вынікае з паведамленьня на спэцыялізаваным партале chess-news.ru, цяпер насупраць прозьвішча Ўладзіслава Кавалёва ў афіцыйным рэйтынг-лісьце пазначана FIDE (Міжнародная фэдэрацыя шахматаў).
У пачатку гэтага году Ўладзіслаў Кавалёў зьехаў за мяжу, каб «вярнуцца ў свабодную Беларусь», сказаў ён тады.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Не магу рабіць выгляд, што нічога не адбываецца», — віцэ-прэзыдэнтка FIDE Анастасія СарокінаСам гросмайстар не камэнтуе зьмены спартовага грамадзянства, хоць пад эгідай FIDE цяпер рыхтуецца да Кубку сьвету ў расейскім Сочы.