Паліцыя Гаіці паведаміла пра затрыманьне аднаго зь меркаваных замоўнікаў забойства прэзыдэнта краіны Жавэнэля Маіза. Гаворка ідзе пра лекара родам з Гаіці, які жыў у амэрыканскім штаце Флорыда, паведаміў у нядзелю, 11 красавіка, кіраўнік паліцыі Гаіці Леон Чарльз. Паводле яго, мужчыны, якіх падазраюць ва ўчыненьні злачынства, тэлефанавалі лекару пасьля нападу на Маіза. Як мяркуе паліцыя, ён наняў прыватную вэнэсуэльскую ахоўную фірму, якая мае офіс у Флорыдзе, першапачаткова для ўласнай аховы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Гаіці забілі прэзідэнта краіныПаводле дадзеных паліцыі, сярод 21 затрыманага ў справе аб забойстве Жавэнэля Маіза лекар стаў ужо трэцім выхадцам з Гаіці, які мае грамадзянства ЗША. Двое іншых таксама жывуць у Флорыдзе. Астатнія 18 затрыманых маюць грамадзянства Калюмбіі. У цэлым, як сьцьвярджае паліцыя, у забойстве былі задзейнічаныя 26 калюмбійскіх наёмнікаў, які выдавалі сябе за супрацоўнікаў агенцтва барацьбы з наркотыкамі ЗША. Траіх зь іх забілі, яшчэ пяцёра ў вышуку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Гаіці прызначылі часовага прэзыдэнта і папрасілі ЗША і ААН аб вайсковай дапамозе. ЗША адмовілі53-гадовы Жавэнэль Маіз быў сьмяротна паранены падчас нападу на ягоную рэзыдэнцыю ў ноч на 7 ліпеня. Ягоную жонку Марцін Маіз даставілі з ранамі ў шпіталь у ЗША, цяпер ейны стан стабільны. Уладу пад кантроль пакуль узяла рада міністраў Гаіці на чале з прэм’ерам Клёдам Жазэфам. Чарговыя усеагульныя выбары ў Гаіці заплянаваныя на 26 верасьня, Жазэф абяцае, што яны адбудуцца своечасова.