Вывядзеньне апарата ў верхнія пласты атмасфэры, скід з самалёта-носьбіта, уключэньне ракетнага рухавіка, самастойны ўздым на вышыню больш за 80 кілямэтраў, а затым пляніраваньне і пасадка працягваліся адну гадзіну.
На борце ракетапляна разам з Брэнсэнам былі астранаўты Сырыша Бандла, Кілін Бэнэт і Бэт Мозэс. Паводле Брэнсана, ён хацеў асабіста выпрабаваць лятальны апарат, перш чым яго кампанія пачне адпраўляць турыстаў на мяжу космасу. Першы камэрцыйны палёт заплянаваны на наступны год.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Колькі каштуе касьмічны турызм і як купіць білет?70-гадовы Брэнсэн абвясьціў пра свой намер стварыць касьмічны ракетаплян у 2004 годзе. Тады ён заснаваў кампанію Virgin Galactic. Канкурэнт Брэнсана — амэрыканскі мільярдэр Джэф Бэзас: яго кампанія Blue Origin стварыла шматразовую субарбітальную ракету і шматразовы карабель для тых самых мэтаў. Бэзас зьбіраецца адправіцца ў космас 20 ліпеня.