ЗША занепакоеныя патокам мігрантаў з краін Блізкага Ўсходу і Афрыкі, якія рынулі зь Беларусі ў Літву, заявіў супрацоўнік Дзяржаўнага дэпартамэнту.
Літва пачала ўзводзіць 550-кілямэтровую загароду з калючага дроту на мяжы зь Беларусьсю, абвінаваціўшы афіцыйны Менск у незаконным пропуску мігрантаў у краіны Эўразьвязу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Транзытныя мігранты зь Беларусі ў Літву — супольны партрэт«Мы назіраем (за гэтым працэсам) зь пільнай увагай і непакоем», — сказаў памочнік намесьніка дзяржсакратара ЗША Джордж Кент у апублікаваным у нядзелю інтэрвію літоўскаму навіннаму парталу 15min.lt.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Агенцтва Frontex накіруе ў Літву верталёты для маніторынгу мяжы зь Беларусьсю
Паводле Кента, гэткая «тактыка ціску» супастаўная з патокам мігрантаў з Расеі ў Фінляндыю і Нарвэгію ў 2015 годзе.
«Гэта — тое, што мы, зьвяртаючыся да беларускіх уладаў, заклікаем спыніць, — наўмыснае падштурхоўваньне мігрантаў зь іншых краін да літоўскай мяжы», — растлумачыў амэрыканскі дыплямат.