Святлана Ціханоўская паведаміла, што падчас візыту прэзыдэнта Ўкраіны ў Літву яны сустракаліся. Пра гэта яна сказала ў інтэрвію ўкраінскаму выданьню «Сегодня», апублікаваным 10 ліпеня.
«Так, мы, вядома, кантактуем з прадстаўнікамі ўкраінскага ўраду. Аднойчы я сустракалася онлайн са спадаром Кулебам [міністрам замежных справаў Украіны. — РС], пазаўчора мы перасякаліся з спадаром Зяленскім на імпрэзе ў Літве», — сказала Ціханоўская.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Урад Украіны пастанавіў далучыцца да санкцый Эўразьвязу супраць ЛукашэнкіЯна зьвярнула ўвагу на тое, што «афіцыйных сустрэчаў не было, але вы ведаеце, наколькі моцна мы адчуваем падтрымку Ўкраіны».
«Вы прынялі так шмат беларусаў — дзясяткі тысяч беларусаў. Украіна дапамагае ў працаўладкаваньні і легалізацыі беларусаў... І той факт, што Ўкраіна далучаецца да санкцыяў ЭЗ, сьведчыць, што Ўкраіна зь беларускім народам», — сказала Ціханоўская.
6–7 ліпеня прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі наведаў Літву з працоўным візытам.