Кіраўнік Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва Павал Латушка ў якасьці сьведкі і пацярпелага даў паказаньні на Аляксандра Лукашэнку ў варшаўскай акруговай пракуратуры.
Пра гэта Латушка паведаміў у сваім відэазвароце, адзначыўшы, што польскі пракурор атрымаў ад яго канкрэтныя факты, прозьвішчы і імёны асобаў, ад якіх былі пагрозы на яго адрас.
«Усе тыя людзі, якія сёньня зьдзяйсьняюць злачынствы ў нашай краіне, яны, безумоўна, атрымаюць пакараньне, — сказаў у відэазвароце Латушка. — Нікому зь іх ня ўдасца сысьці ад адказнасьці».
Раней Латушка падаваў у пракуратуру заяву аб пагрозах яго жыцьцю і здароўю, якія атрымліваў публічна і непублічна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Павал Латушка адкрыў Міжнародны тыдзень беларускай культуры. ВІДЭА