Суд адмовіў у задавальненьні заявы Tut.by з просьбай прызнаць несапраўдным рашэньне аб страце права на льготы ў 2019–2021 гадах. Рашэньне па заяве таварыства з абмежаванай адказнасьцю «Тут Бай Медыа» да назіральнай рады і адміністрацыі Парку высокіх тэхналёгій вынесьлі на судовым пасяджэньні 9 ліпеня ў эканамічным судзе Менску.
Пра гэта паведамляе афіцыйны Тэлеграм-канал парталу.
Па хадайніцтве адміністрацыі ПВТ са спасылкай на ліст Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржаўнага кантролю пасяджэньне праходзіла ў закрытым рэжыме. Суд адмовіў у задавальненьні заявы ТАА «Тут Бай Медыа». Кампанія будзе абскарджваць рашэньне суду ва ўстаноўленым законам парадку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пакуль вы з намі, мы будзем працягваць». Каманда Tut.by запусьціла новы сайт18 траўня, яшчэ да афіцыйнага рашэньня аб нейкіх парушэньнях, Tut.by выключылі з Парку высокіх тэхналёгій, рэзыдэнтам якога ААТ было з 2019 году. У гэты дзень Камітэт дзяржкантролю прыйшоў у офіс Tut.by на праспэкце Дзяржынскага, 57 у Менску зь ператрусам і паведаміў, што на службовых асобаў ААТ «Тут Бай Медыа» заведзена крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 243 КК (ухіленьне ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры).
Доступ да сайта заблякавалі ўлады, а супрацоўнікі Tut.by пасьля ператрусу ўжо фактычна ня мелі доступу ў офіс.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Заблякаваць Zerkalо ва ўладаў ужо не атрымаецца». Каманда Tut.by пра новы праект24 чэрвеня суд Цэнтральнага раёну Менску ў закрытым рэжыме пачаў разгляд справы аб прызнаньні экстрэмісцкімі матэрыялаў Tut.by. Працэс прыпынілі на няпэўны тэрмін, бо партал Tut.by абскардзіў дзеяньні камісіі.
Працяг справы прайшоў у Эканамічным судзе Менску 6 і 7 ліпеня. Справу разглядалі ў закрытым рэжыме. Судзьдзя Аляксей Русецкі 7 ліпеня вынес пастанову — адмовіць у задавальненьні пазову.
Прадстаўнікі экспэртнай камісіі ў суд так і не зьявіліся. Прысутнічала толькі адвакатка Марыя Анапольская. Яна сказала, што будзе абскарджваць рашэньне суду.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суд адмовіў Tut.by, які аспрэчыў выснову камісіі, што прызнала ягоную прадукцыю экстрэмісцкай