Дзеяньні афіцыйнага Менску ў ёй называюцца «кантрабандай людзей».
У заяве прадстаўнікі ЗША, Вялікай Брытаніі, Францыі, Нямеччыны, Ірляндыі, Чэхіі, Польшчы, Эстоніі, Латвіі, Літвы і Ўкраіны заклікаюць забараніць палёты рэйсаў, на якіх мігранты трапляюць у Беларусь, а таксама ўвесьці санкцыі супраць асоб і арганізацый, замяшаных у кантрабандзе людзей.
У заяве наўпрост падкрэсьліваецца, што перакідваньне мігрантаў на тэрыторыю Эўразьвязу «арганізавана дзяржавай». Адным з тых, хто апублікаваў заяву, стаў дэпутат Сэйму Латвіі Рыхардс Колс.
«Мы заклікаем да сумеснага змаганьня, накіраванага на спыненьне гандлю людзьмі празь межы ЭЗ, уключаючы падтрымку Frontex, кіраваньне межамі і візавы інструмэнт, Эўрапейскае бюро надаваньня прытулку і іншыя нацыянальныя і міжнародныя агенцтвы, якія могуць падтрымаць Літву ці іншыя дзяржавы, на якія накіраваны гэты незаконны напад рэжыму Лукашэнкі», — сярод іншага гаворыцца ў заяве.
Таксама палітыкі спадзяюцца пры пасярэдніцтве Эўразьвязу і НАТО ўрэгуляваць праблемы ў супрацы з урадамі Турэччыны і Іраку — з гэтых краін пераважна прыбываюць мігранты, якіх выкарыстоўвае Лукашэнка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На літоўскай мяжы за суткі затрымалі яшчэ 72 чалавекі, 49 — на польскайНаплыў мігрантаў зь беларускага боку працягваецца, нягледзячы на тое, што ад 2 ліпеня ў патруляваньні літоўскай мяжы мясцовым памежнікам дапамагаюць афіцэры Эўрапейскага агенцтва памежнай аховы Frontex. Акрамя іх, да памежных зь Беларусьсю ўчасткаў прыкамандзіравалі службовых асобаў іншых падразьдзяленьняў Службы аховы дзяржаўнай мяжы і выдзелілі на ахову пазачарговыя тэхнічныя рэсурсы.
7 ліпеня прэм’ер-міністар Літвы Інгрыда Шыманіце пацьвердзіла намер ураду краіны пабудаваць сьцяну на мяжы зь Беларусьсю. На гэта спатрэбіцца 40 млн эўра.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міжнародная прэса пра Беларусь: санкцыі супраць рэжыму трэба ўзмацніць ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзе найчасьцей мігранты перасякаюць беларуска-літоўскую мяжу і зь якіх краін яны паходзяць. МАПЫ