Аляксандру Івуліну выставілі абвінавачаньне паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу Беларусі («Арганізацыя групавых дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак»), паведамляе tribuna.com.
На працягу дня яму павінны выбраць меру стрыманьня. Паводле гэтага артыкулу журналісту пагражае да 3 гадоў пазбаўленьня волі.
Аляксандар Івулін — спартыўны журналіст выданьня Tribuna.com, аўтар праекту «ЧестнОК» і футбаліст клюбу «Крумкачы».
4 чэрвеня ён быў асуджаны на 30 дзён арышту. Яго асудзілі нібыта за сьцяг на вакне. 2 ліпеня стала вядома, што Аляксандар Івулін стаў падазраваным па арт. 342 КК РБ і яго перавялі ў СІЗА.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Журналіст Tribuna.com і нападаючы «Крумкачоў» Івулін стаў падазраваным па крымінальным артыкуле ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ён не баіцца быць сьмешным». Калегі Аляксандра Івуліна расказваюць пра арыштаванага журналіста