Сьвятлана Ціханоўская з нагоды падзей 8 ліпеня, калі сілавікі прыйшлі ў рэдакцыі многіх незалежных СМІ, заявіла:
«Рэжым так баіцца праўды, што працягвае разгром незалежных мэдыя. Толькі за гэты тыдзень адабралі карпункт у «Эўрарадыё», прыйшлі зь ператрусам да рэдактара «Брэсцкай газэты», Аршанскага парталу, рэдакцыі Intex-Press».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады заблякавалі сайт «Нашай нівы», чатырох супрацоўнікаў рэдакцыі затрымалі«Урэшце напалі на „Нашу Ніву“ — найстарэйшую беларускую газэту, пра якую пішуць у падручніках. Пра яе ведае кожны школьнік. І вось так рэжым ставіцца да гісторыі Беларусі. Так баіцца праўды, што блякуе незалежныя СМІ, не выдае акрэдытацыі замежным журналістам, зачыняе карпункты, арыштоўвае рахункі і кідае за краты рэдактараў. Яны спадзяюцца, што калі выкрасьці журналістаў і зачыніць СМІ, людзі забудуцца пра фальсыфікацыі, гвалт і рэпрэсіі. Але памяць і праўда ўсё роўна мацнейшыя. І наша задача — падтрымліваць журналістаў, дапамагаць ім аднаўляць сайты, як гэта ўжо зрабіў TUT.by на дамэне zerkalo.io», — заявіла Сьвятлана Ціханоўская.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Заява БАЖ: неадкладна спыніць зьнішчэньне незалежных мэдыяўЯна заклікала падпісвацца на каналы мэдыя, дзяліцца з рэдакцыямі інфармацыяй, дапамагаць іншым людзям усталяваць Telegram і ўключыць VPN, каб чытаць беларускія СМІ.