Аляксандар Сьвярчынскі, які правёў асноўную частку футбольнай кар’еры на радзіме ў клюбе «Мінск», таксама выступаў за менскае «Дынама», у Славаччыне за «Зэмплін» і ў Армэніі за «Гандзасар». Пасьля заканчэньня выступленьняў у 2019 годзе застаўся ў футболе і заснаваў Асацыяцыю футбалістаў Беларусі (АФБ) — незалежны прафсаюз дзеля абароны правоў футбалістаў.
АФБ двойчы атрымлівала адмову ў рэгістрацыі ад Міністэрства юстыцыі, аднак у арганізацыю ўсё адно ўступілі звыш 280 футбалістаў дзьвюх наймацнейшых ліг Беларусі. Прафсаюз, нават ня маючы афіцыйнай рэгістрацыі, дапамог футбалістам рэчыцкага «Спадарожніка» і горадзенскага «Нёмана» адсудзіць грошы па сваіх кантрактах, паведамляе Tribuna.
Кіраўнік прафсаюзу плянаваў паляцець за мяжу ў сваіх справах, аднак у менскім аэрапорце заўважыў за сабой сачэньне — як мінімум два чалавекі нязьменна хадзілі за ім, назіраючы за ўсімі крокамі. Сьвярчынскаму ўдалося схавацца ад незнаёмцаў, аднак ён зразумеў, што шляху праз аэрапорт у яго больш няма, а пакідаць краіну давядзецца. У выніку выехаў зь Беларусі іншым шляхам, які не раскрывае.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Футбалістку Вікторыю Сідарчук за падтрымку Пратасевіча адлічылі ня толькі з клюбу, але і з ВНУЗараз Сьвярчынскі працуе ў ІТ-кампаніі, якая пераехала зь Менску ў Вільню, таму Аляксандар адправіўся менавіта ў гэты горад. Там жа ён і абяцае працяг дзейнасьці АФБ.
Задумацца пра пераезд кіраўніка прафсаюзу футбалістаў змусіў арышт Аляксандра Івуліна, якога сілавікі зрабілі падазраваным у крымінальнай справе. Хаця першыя думкі пра пераезд, як прызнаўся Сьвярчынскі, зьявіліся яшчэ ў час, калі сілавікі завялі справы на дзеячоў Беларускага фонду спартовай салідарнасьці Аляксандру Герасіменю і Аляксандра Апейкіна. Таксама Сьвярчынскі нагадаў пра тое, што ў турме ў крымінальнай справе знаходзіцца і прафэсійны футбаліст Расьціслаў Шавель.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ён не баіцца быць сьмешным». Калегі Аляксандра Івуліна расказваюць пра арыштаванага журналістаСусьветная асацыяцыя гульцоў, калі даведалася пра адмову АФБ у рэгістрацыі, напісала ў FIFPro (Міжнародную фэдэрацыю асацыяцый прафэсійных футбалістаў) аб тым, што на кіраўнікоў Беларускага фонду спартовай салідарнасьці заводзяць крымінальныя справы, а ў дзяржаве адбываецца прававое бязьмежжа.
«У FIFPro прынялі гэтую заяву, убачылі наша паведамленьне аб чарговай адмове ў рэгістрацыі ў Беларусі. Зьвязаліся з намі, я распавёў пра тое, што адбываецца. У людзей проста валасы ўставалі дыба ад расказаў. Потым мы адаслалі дадзеныя па кожным футбалісьце, які так ці інакш пацярпеў за сваю грамадзянскую пазыцыю, і нам сказалі, што могуць дапамагчы. Але дзеля гэтага прафсаюз футбалістаў павінен прайсьці рэгістрацыю».
Цяпер Аляксандар Сьвярчынскі з калегамі плянуюць зарэгістраваць АФБ у Літве. Сам ён актыўна дае інтэрвію замежным СМІ па сытуацыі з рэпрэсіямі ў беларускім футболе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Дала інтэрвію „Трыбуне“ — атрымала крымінальную справу». Футбалістка-ўцякачка шукае каманду ў КіевеАдзначаючы чынны ўдзел FIFPro, Сьвярчынскі пры гэтым ня раіць зьвяртацца ў найбуйнейшыя міжнародныя футбольныя арганізацыі — ФІФА (сусьветную) і УЭФА (эўрапейскую). Паводле беларуса, у свой час менавіта FIFPro, а не яны, дапамагла аднаму з гульцоў зборнай Бахрэйну зьехаць у Аўстралію, калі на радзіме патрабавалі яго выдачы за ўдзел у антыўрадавых мітынгах. Раней ФІФА і УЭФА ніяк не прарэагавалі на дасланыя ім факты перасьледу за грамадзянскую пазыцыю беларускіх футбалістаў мужчынскага і жаночага чэмпіянатаў.
Паводле словаў Сьвярчынскага, цяперашнія ўлады «забілі эканоміку і эмоцыі» ў айчынным футболе, падрыхтоўка юных гульцоў не ідзе так, як патрэбна. Пры знаходжаньні ва ўладзе Лукашэнкі і яго паплечнікаў, на думку кіраўніка АФБ, беларускі футбол чакае «поўная дэградацыя».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Наступствы авіясанкцый: футбольная зборная Беларусі згуляе ў Казані, удзельнікі эўракубкаў — у Батумі і Бялградзе