8 ліпеня прадстаўнікі сілавых структур прыйшлі ў рэдакцыю незалежнага выданьня «Наша Ніва» і дадому да работнікаў мэдыя. Многія супрацоўнікі перасталі выходзіць на сувязь, у некаторых прайшлі ператрусы. Галоўнага рэдактара Ягора Марціновіча і рэдактара Андрэя Скурко павезьлі на допыт.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады заблякавалі сайт «Нашай нівы», чатырох супрацоўнікаў рэдакцыі затрымаліАдначасова Міністэрства інфармацыі заблякавала сайт «Нашай Нівы» на падставе «апавяшчэньня Генэральнай пракуратуры ў сувязі з разьмяшчэньнем інфармацыі, распаўсюд якой забаронены пунктам 1 арт. 38 закону «Аб сродках масавай інфармацыі». Прычым доступ абмежаваны ня толькі ў Беларусі, а і за мяжой.
Таксама стала вядома пра ператрусы ў рэдакцыях рэгіянальных выданьняў «Intex-press» і «Бресткая газета», якія ў апошнія месяцы выкінутыя зь дзяржаўных сыстэмаў распаўсюду і друку), а таксама ў журналіста і рэдактара сайту Orsha.eu.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суд адмовіў Tut.by, які аспрэчыў выснову камісіі, што прызнала ягоную прадукцыю экстрэмісцкайПрацягваецца ціск на партал Tut.by. Напярэдадні Эканамічны суд Менска ў закрытым паседжаньні прызнаў законным рашэньне пазасудовай камісіі аб прызнаньні матэрыялаў парталу «экстрэмісцкімі». 15 супрацоўнікаў парталу і зьвязаных зь ім арганізацый застаюцца ў зьняволеньні.
Агулам за кратамі ці пад хатнім арыштам ў Беларусі знаходзіцца 25 супрацоўнікаў мэдыяарганізацый (без уліку работнікаў «Нашай Нівы» і Orsha.eu, лёс якіх пакуль невядомы).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Берасьці судзяць рэдактара навін сайта «Першы рэгіён». Працэс перанесьлі на 8 ліпеняТым часам у Горадні суд разглядае пытаньне аб прызнаньні экстрэмісцкімі матэрыялы мясцовага інтэрнэт-парталу Hrodna.lifе.
У Берасьці за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» судзяць рэдактара навін сайту «Першы Рэгіён» Алега Супрунюка.
Беларуская асацыяцыя журналістаў у гэтым зьвязку заяўляе:
- Пад выглядам барацьбы з экстрэмізмам улады спрабуюць зьнішчыць беларускія незалежныя мэдыя
- Вынік рэпрэсій будзе супрацьлеглым таму эфэкту, на які разьлічваюць іх ініцыятары
- Грамадства замест вэрыфікаванай і выкладзенай згодна з журналісцкай этыкай інфармацыі будзе чытаць матэрыялы, якія не адпавядаюць нават мінімальным прафэсійным стандартам.
Беларуская асацыяцыя журналістаў запатрабавала ад уладаў спыніць зьнішчэньне свабоднага слова ў Беларусі.