Прэміяй узнагароджваюць адважных пісьменьнікаў з групы рызыкі. У тэксьце паведамленьня аб узнагародзе гаворыцца, што Дзьмітры Строцаў зьяўляецца «сьмелым пісьменьнікам, які знаходзіцца ў небясьпецы».
Таксама ў паведамленьні арганізацыйнага каміэту прэміі гаворыцца:
«З сярэдзіны 2000-х гадоў Строцаў пісаў у паэтычнай форме хроніку дзяржаўных рэпрэсій у Беларусі. Строцаў далучыўся да беспрэцэдэнтнага народнага руху, які ўзьнік 2020 годзе, каб кінуць выклік рэпрэсіўнага рэжыму прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі, якога часта называюць апошнім дыктатарам Эўропы. Ён апісвае палітычны крызіс у Беларусі ў сваім паэтычным цыкле „Беларусь перавернутая“, які напісаны ва ўнікальным стылі, які ён называе „паэтычным рэпартажам“. Цыкль Строцава зрабіў фурор як у Беларусі, так і за мяжой і быў перакладзены больш чым на пятнаццаць моў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Паэта асудзілі на 13 сутак за тое, што паказваў «вікторыю»У кастрычніку 2020 года Строцаў быў выкрадзены і дапытаны супрацоўнікамі КДБ Беларусі. Ён быў прыгавораны да трынаццаці сутак адміністрацыйнага арышту і заключаны ў карцэр. Пасьля выхаду з турмы Строцаў працягваў працаваць над цыклем «Беларусь перавернутая». У 2020 годзе разам з беларускай паэткай Ганнай Комар ён атрымаў прэмію Нарвэскага саюзу аўтараў за свабоду слова.
Строцаў — аўтар семнаццаці зборнікаў вершаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зьніклы паэт Дзьмітры Строцаў знайшоўся ў сьпісах на Акрэсьціна