Гэты дзень у гісторыі
1357 — у Празе закладзены Карлаў мост.
1807 — Тыльзыцкі мірны дагавор паміж Францыяй, Прусіяй і Расеяй. Перадача Беластоку і навакольных тэрыторый, населеных пераважна беларусамі, у склад Расеі.
1816— Аргентына абвясьціла незалежнасьць ад Гішпаніі.
1906— у вёсцы Мікалаеўшчына адбыўся нелегальны настаўніцкі зьезд, разагнаны паліцыяй. За ўдзел у ім звольнілі 13 настаўнікаў, сярод іх Кастуся Міцкевіча (Якуба Коласа) і Івана Фёдарава (Янку Маўра).
1997— Украіна падпісала дамову аб супрацоўніцтве з NATO.
2011 — Паўднёвы Судан стаў незалежнай дзяржавай, выйшаўшы са складу Судану.
У гэты дзень нарадзіліся
1834 — Ян Нэруда, чэскі пісьменьнік.
1894 — Пётар Капіца, савецкі фізык, акадэмік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў фізыцы (1978).
1933 — Элем Клімаў, савецкі кінарэжысэр. У 1985-м зьняў фільм «Ідзі і глядзі» паводле сцэнару Алеся Адамовіча. Здымкі адбываліся ў Бярэзінскім запаведніку на тэрыторыі Віцебскай вобласьці. Паводле вэрсіі часопісу «Time Out», фільм зьяўляецца найлепшай кінастужкай пра Другую Ўсясьветную вайну.
1938 — Лія Ахеджакава, расейская акторка тэатру і кіно.
1940 — Сева Наўгародцаў, музычны камэнтатар расейскай службы BBC.
1946 — Уладзімер Някляеў, беларускі паэт, празаік і грамадзка-палітычны дзяяч, ляўрэат шэрагу прафэсійных і дзяржаўных узнагародаў за літаратурную дзейнасьць.
1956 — Том Гэнкс, амэрыканскі актор і прадусар.
У памяці
1441 — Ян ван Эйк, галяндзкі мастак.
1677 — Ангелюс Сылезіюс, нямецкі паэт-містык.
1947 — Люцыян Жалігоўскі, польскі вайсковы і палітычны дзеяч, генэрал.
1996 — Сяргей Курохін, расейскі музыка-авангардыст, кампазытар, рок-піяніст, мастак і рэжысэр, стваральнік і кіраўнік групы «Поп-механика».
2005 — Робэрт Шэклі, амэрыканскі пісьменьнік-фантаст.