Беларускі журналіст і мэдыяэкспэрт з ЗША Серж Харытонаў вызначае шэсьць асноўных тэндэнцыяў, да якіх прывядзе закрыцьцё незалежных СМІ.
1. Маштабны пераход аўдыторыі з навінавых сайтаў у сацсеткі (найперш у Telegram).
2.Адсутнасьць журналісцкіх стандартаў у Telegram значна паскорыць радыкалізацыю дэмакратычнага руху і эскаляцыю палітычнага напружаньня ўнутры краіны, мяркуе мэдыяэкспэрт.
3. Значная частка аўдыторыі закрытых незалежных мэдыя пяройдзе на сайты расейскіх тэлеканалаў і прарасейскія сайты з адпаведным кантэнтам.
4. Унутр сыстэмы перастануць паступаць сыгналы аб рэальных праблемах, і як вынік чыноўнікі яшчэ больш адарвуцца ад рэальнасьці, а колькасьць памылак сыстэмы будзе расьці.
5. Узмоцніцца эфэкт ад «каардынаваных кампаній дэзынфармацыі» крамлёўскіх СМІ, лічыць экспэрт.
6. І, нарэшце, расправа над незалежнымі СМІ ня выкліча прытоку аўдыторыі ў афіцыйныя СМІ Беларусі, бо «людзям нецікавы бясконцы „паркет“, навіны аб пасяўной» і г. д.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады заблякавалі сайт «Нашай нівы», чатырох супрацоўнікаў рэдакцыі затрымалі- 8 ліпеня ўлады заблякавалі сайт аднаго з самых папулярных незалежных мэдыя Беларусі «Наша ніва», у рэдакцыі і ў журналістаў выданьня праходзяць ператрусы.
- 18 чэрвеня заблякавалі Tut.by: у траўні 2020 на сайце было зафіксавана 176 млн. наведваньняў за месяц, гэта агульнабеларускі рэкорд. 15 чалавек, зьвязаных з сайтам, уключна зь яго кіраўніцтвам, арыштаваныя.
- 5 ліпеня ўлады абвясьцілі, што закрываюць карпункт Эўрапейскага радыё для Беларусі. Улетку 2020 быў заблякаваны доступ да сайту Эўрарадыё, а 8 ліпеня сёлета – і доступ да люстэркавага сайту.
- На тэрыторыі Беларусі ў жніўні быў заблякаваны асноўны, а сёлета ў ліпені і люстэркавы сайт тэлекампаніі «Белсат».
- Заблякаваны сайт Радыё Свабода, па чарзе блякуюцца і новыя люстэркавыя сайты.
- У кастрычніку 2020 карэспандэнты амаль усіх незалежных СМІ ў Беларусі былі пазбаўленыя акрэдытацыі МЗС.
- Кожны дзясяты наведвальнік расейскага прапагандысцкага сайту «Риафан» – беларус (дадзеныя Similarweb). Гэта каля 3,5 мільёна наведваньняў зь Беларусі ў месяц.