Пра гэта паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».
Вядома, што Вольгу Залатар перавялі для псыхіятрычнай экспэртызы мінімум на два тыдні. Сёньня ёй спаўняецца 38 гадоў.
Жыхарку Ждановічаў, што пад Менскам, Вольгу Залатар затрымалі 18 сакавіка 2021 году. Сілавікі спынілі яе аўтамабіль, дзе, акрамя Вольгі, знаходзілася яе непаўналетняя дачка. Пасьля гэтага, па словах суседзяў, дадому да Вольгі прыехала група сілавікоў з ГУБАЗіКу. Яны правялі ператрус і забралі Вольгу з сабой.
Да пераводу на экспэртызу яна знаходзілася ў СІЗА на вуліцы Валадарскага ў Менску. 29 сакавіка палітзьняволенай прад’явілі абвінавачваньне паводле артыкула 361-1 Крымінальнага кодэксу (стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня альбо кіраваньне такім фармаваньнем). Вользе пагражае да трох гадоў турмы.
Адвакат Вольгі Залатар раней паведамляў, што падчас допытаў ягоная падабаронная тройчы заяўляла пра катаваньні, на руках і шыі ў яе былі сінякі.
Палітзьняволеная Вольга Залатар — маці 5 дзяцей, за кратамі яна ўжо амаль чатыры месяцы. Нядаўна яна цяжка перахварэла на COVID-19.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навошта ўлады тэрарызуюць шматдзетных маці ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Самаму малодшаму 4 гады. Хто яны — шматдзетныя маці, якіх перасьледуюць у Беларусі «за палітыку»? ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Адвакат: падчас допытаў Вольга Залатар тройчы заяўляла пра катаваньні, на руках і шыі былі сінякі