У Гаіці забілі прэзідэнта краіны

Жавенель Маіз

Прэзыдэнт Гаіці Жавэнэль Маіз атрымаў сьмяротнае раненьне ў выніку нападу невядомых на яго рэзыдэнцыю.

Прэзыдэнт Гаіці Жавэнэль Маіз быў застрэлены невядомымі зламысьнікамі ў сваёй прыватнай рэзыдэнцыі ў выніку «бесчалавечнага і барбарскага акту», заявіў у сераду выканаўца абавязкаў прэм’ер-міністра Клёд Жозэф, перадае Reuters.

Жонка Маіза была параненая і атрымала мэдычную дапамогу, гаворыцца ў заяве Жозэфа.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трамп непрыстойна выказаўся пра Гаіці і краіны афрыканскага кантынэнту, адкуль у ЗША прыбываюць мігранты

Атака адбылася на тле растучай хвалі палітычнага гвалту ў беднай карыбскай краіне. У сувязі з палітычным расколам у Гаіці, нарастаньнем гуманітарнага крызісу і недахопам прадуктаў харчаваньня ёсьць асьцярогі ўзьнікненьня беспарадкаў.

«Прымаюцца ўсе меры, каб гарантаваць пераемнасьць дзяржавы і абараніць нацыю», — сказаў Жозэф. Па ўсёй сталіцы чуваць стрэлы.

У Порт-о-Прэнсе назіраецца рост гвалту, паколькі банды змагаюцца адна з адной і паліцыяй за кантроль над вуліцамі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША спыняюць праграму для ўцекачоў з Гаіці

Гвалт у краіне падсілкоўваецца ростам галечы і палітычнай нестабільнасьці. Маіз сутыкаўся з пратэстамі з тых часоў, як заступіў на пасаду прэзыдэнта ў 2017 годзе, апазыцыя абвінавачвала яго ў імкненьні ўсталяваць дыктатуру. Ён гэта адмаўляў.