Лукашэнка ў Крыме: чым адкажа Ўкраіна?

Your browser doesn’t support HTML5

Прэсавы сакратар прэзыдэнта РФ агучыў запрашэньне Лукашэнку ў Крым. Ці можа Ўкраіна неяк прадухіліць такую паездку? Як Кіеў будзе рэагаваць, калі адбудзецца і такая паездка, і прызнаньне Беларусьсю анэксіі Расеяй Крыму? Ці ўвядзе Ўкраіна эканамічныя санкцыі адносна Беларусі? Калі прызнаньне анэксіі адбудзецца, ці змогуць новыя, дэмакратычныя лідэры Беларусі «адыграць» гэтае прызнаньне? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае ўкраінскі палітоляг, кіраўнік Цэнтру прыкладных палітычных дасьледаваньняў «Пента» Уладзімір Фісенка.