Сайт https://week.byculture.org быў створаны з нагоды пачатку Міжнароднага дня і тыдня беларускай культуры, які пачаўся ўчора і працягнецца да 11 ліпеня.
«Мы абвяшчаем 7 ліпеня Днём беларускай культуры, каб адзначыць той культурны сьлед, які наш народ пакідае ў сьвеце. Увесь тыдзень, з 5 па 11 ліпеня, мы будзем дзяліцца песьнямі, вершамі, мастацтвам, каб нагадаць пра нашых сяброў у турмах. Дзяржава, якая зьнішчае культуру, зьнішчае нацыю!» — гаворыцца на старонцы сайту.
Сьвяткаваньне гэтай даты абвясьцілі напярэдадні беларуская Рада культуры разам з Офісам Сьвятланы Ціханоўскай і Народным антыкрызісным кіраўніцтвам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Культура мацней за дыктатуру». На 7 ліпеня ініцыявалі Міжнародны дзень беларускай культуры«Сёньня, пачынаючы Міжнародны тыдзень беларускай культуры, заклікаю ўсіх беларусаў далучыцца, каб наш голас і наша песьня гучала ва ўсім сьвеце», — заявіў 5 ліпеня Павал Латушка, кіраўнік Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва і былы міністар культуры Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Павал Латушка адкрыў Міжнародны тыдзень беларускай культуры. ВІДЭАІдэя правесьці міжнародны тыдзень беларускай культуры і прымеркаваць Дзень беларускай культуры да 7 ліпеня, калі нарадзіліся Янка Купала, Марк Шагал і Ян Чачот, належыць Беларускай радзе культуры, якую ачольвае Сяргей Будкін.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сяргей Будкін: Мы прапануем новую культурную палітыку для новай Беларусі