Ксёндз Вячаслаў Барок вымушана пакінуў Беларусь.

Ксёндз Вячаслаў Барок

Пра гэта паведаміў Тэлеграм-канал «Хрысьціянская візія».

Як піша канал, пасьля выклікаў у Расонскі РАУС 1 і 4 ліпеня па адміністрацыйнай справе, пагрозаў Аляксандра Лукашэнкі ў бок каталіцкай супольнасці, а таксама спробаў незаконнага агляду, ксёндз Вячаслаў Барок, вядомы крытычнымі камэнтарамі ў сваім відэаблогу, прыняў рашэньне часова пакінуць Беларусь. Заўтра ён абяцае распавесьці падрабязнасьці на сваім ютуб-канале.

У сьнежні мінулага году ксёндз Вячаслаў Барок правёў за кратамі 10 сутак за рэпост малюнка дызайнэра Ўладзімера Цэсьлера «Стоп лукашызм». Суд угледзеў у дзеяньнях сьвятара «прапаганду нацысцкай сымболікі».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ксёндз Вячаслаў Барок: «Калі ёсьць дух свабоды, тады няма страху і смутку»